Характеристика Сцяпана Крыницкага

Автор: unstopped. Предмет: Литература. Опубликовано: 26.06.2019 unstopped
  1. Irchutypicil Пользователь Irchutypicil оставил ответ:
    Оценка ответа

    Паўлінка і пан Быкоўскі зяўляюцца цэнтральнымі вобразамі камедыі
    " Паўлінка" . Увесь сюжэт песы будуецца на супрацьпастаўленні і
    супрацьстаянні гэтых двух герояў. Такі прыём дазволіў аўтару стварыць не
    толькі каларытныя і запамінальныя вобразы, але і цудоўную, адметную
    беларускую камедыю.
    Паўлінка зяўляецца ўжо ў першым акце песы, і ўсе далейшыя падзеі
    прама або ўскосна звязаны з ёю. Хаця, зрэшты, яна і ёсць тая прычына,
    з-за якой пачынаецца ўвесь сыр-бор. Паўлінка — маладая, прыгожая і
    прывабная сялянская дзяўчына. У потайкі ад бацькі яна сустракаецца са
    сваім каханым сялянскім хлопцам Якімам, якога яе бацька ненавідзіць за
    " палітыку" . Для далейшага развіцця песы Я. Купала выкарыстоўвае даволі
    распаўсюджаны літаратурны сюжэт: больш заможны і " радавіты" шляхцюк
    сватаецца да дзяўчыны, увесь пасаг якой — яе дзявочая прыгажосць, а таму
    купіць гэты тавар, на яго думку, вельмі лёгка. Звычайна, здавалася б,
    сюжэт аб ня-роўным шлюбе аўтар уздымае да ўзроўню нацыянальнай праблемы.
    За знешняй згодай Паўлінкі з воляю бацькі, які знайшоў жаніха на
    кірмашы (даволі сімвалічны момант) , прыхаваны пратэст дзяўчыны.
    Быкоўскі зяўляецца ў творы толькі ў другой дзеі, на вечарынцы ў
    Крыніцкіх, хаця задоўга да зяўлення героя песы глядач ужо і
    падрыхтаваны да адпаведнага яго ўспрыняцця (са слоў Паўлінкі і яе
    бацькі). Быкоўскі сватаецца да дзяўчыны. Ён са скуры вылузваецца дзеля
    таго, каб прадэманстраваць перад гасцямі і Паўлінкай сваю " вышэйшасць" і
    " разумнейшасць" . Дзеля гэтага Быкоўскі адкрыта пагарджае ўсім
    " мужыцкім" , асабліва беларускімі песнямі і танцамі. Яму здаецца, што
    дзяўчына, убачыўшы разумнага, кемлівага і багатага пана, адразу дасць
    сваю згоду на шлюб. Зрэшты, гэта яго не надта хвалявала, бо бацька
    Паўлінкі Сцяпан Крыніцкі ўжо загадзя з " зяцем" аб усім дамовіўся. Поўны
    гонару і фанабэрыстасці, упэўнены ў сабе, не разумеючы камічных
    сітуацый, у якіх ён аказваецца, паўстае перад намі пан Адольф. Аднак усё
    гэта падкрэслівае ягоную дурасць і недальнабачнасць. Таму Быкоўскі
    дасягае сваімі паводзінамі адваротнага выніку: усе героі, за выключэннем
    Сцяпана Крыніцкага, адкрыта кпяць з яго. Аднак пан Быкоўскі не звяртае
    на гэта ўвагі і яшчэ з большай сілай спрабуе падкрэсліць сваю
    " панскасць" , ад чаго становіцца яшчэ больш нізкім, нікчэмным, мізэрным. У
    выніку нават сам Крыніцкі, які хацеў бачыць у ім свайго зяця, з ганьбаю
    выганяе пана са сваёй хаты.
    Паўлінка, пан Быкоўскі — гэта своеасаблівая пара супрацьлеглых
    герояў, з дапамогай якой аўтар выяўляе два розных падыходы да адвечнага
    беларускага пытання — пытання " мужыцкасці" і " панскасці, шляхетнасці" .
    Сватанне Быкоўскага выклікае ў Паўлінкі спачатку іронію і смех, а потым,
    калі ўсім стала зразумела, што за шляхетнасцю і ганарыстасцю пана
    нічога больш няма, — пагарду. Паўлінка разумее, што не так лёгка
    перамагчы бацькаву волю, калі ісці напралом. Таму яна скарыстоўвае іншы
    шлях: спачатку паказвае ўсім, хто такі на самой справе пан Быкоўскі, а
    потым сама выбірае свой лёс.
    Сапраўды, колькі смеху выклікаюць у чытача тыя сцэны, дзе пан
    Быкоўскі вучыць Паўлінку " панскім" танцам, або дзе пана памылкова
    прымаюць за выкрадальніка Паўлінкі. У Я. Купалы гэта зусім не смех дзеля
    смеху. Вобразам Паўлінкі аўтар сцвярджае высокую чалавечую годнасць
    простых людзей; сцвярджае, што шляхетнасць — гэта стан душы чалавека,
    які не атрымаеш у спадчыну разам з родавым маёнткам.
    Песа, напісаная на пачатку XX ст. , ужо мела сваіх папярэднікаў.
    " Быкоўскія" свайго часу востра крытыкаваліся ў " Пінскай шляхце" В.
    Дуніна-Марцінкевіча, " Модным шляхцюку" К. Каганца. Я. Купала ў вобразе
    Быкоўскага змог настолькі ўдала акумуляваць і сінтэзаваць адмоўныя рысы
    літаратурных герояў ранейшых твораў, што вобраз Адольфа Быкоўскага стаў
    сімвалічным, а яго прозвішча і імя ператварылася з уласнага ў агульнае,
    назыўное.0/0 2 Нравится Пожаловаться

Отправить свой ответ

Литература. Похожие вопросы: